Бясконцыя рэакцыі, эмодзі-статусы і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Бясконцыя рэакцыі, эмодзі-статусы і шмат чаго яшчэ

Папярэдняе абнаўленне Telegram зрабіла эмодзі-рэвалюцыю, дадаўшы платформу для стварэння карыстальніцкіх анімаваных эмодзі. А гэтае абнаўленне дае вам яшчэ больш спосабаў выразіць свае пачуцці праз эмодзі – з дапамогай бясконцых рэакцый і эмодзі-статусаў.

Бясконцыя рэакцыі

Усе карыстальнікі цяпер маюць доступ да дзясяткаў рэакцый – уключаючы тыя, якія раней былі даступныя толькі з Telegram Premium, накшталт 🤣 😐 🐳. Каб умясціць усе новыя эмодзі, мы змянілі дызайн панэлі рэакцый, цяпер яе можна расцягваць. Рэакцыі, якімі вы карыстаецеся часцей, будуць паказвацца ўверсе.

Premium Падпісчыкі Premium змогуць выбіраць з бясконцай колькасці карыстальніцкіх эмодзі. Каб выбраць тое самае адценне пачуццяў з тысяч і тысяч эмодзі было не так складана, карыстальнікі Premium могуць адрэагаваць трыма рознымі рэакцыямі на паведамленне.

На дадзены момант гэтыя абнаўленні для рэакцый будуць працаваць у суполках і асабістых чатах.

Кіраўнікі суполкі могуць наладжваць даступнасць рэакцый у іх суполках.

Premium Эмодзі-статусы

Ад сёння карыстальнікі Premium могуць дадаць анімаваны эмодзі-статус, які будзе паказвацца побач з імем – каб хутка апавясціць усіх, чым яны займаюцца ці як пачуваюцца. Гэты статус замяняе ваш Premium значок Premium у спісе чатаў, у суполках і профілі.

Вы можаце выбраць адзін з сямі статусаў, якія будуць змяняць колер адпаведна розным каляровым тэмам Telegram – або выбраць з бясконцай колькасці карыстальніцкіх эмодзі. Папулярныя прапановы для працы, сну, падарожжаў і іншага будуць паказвацца ўверсе.

Націсніце на ваш значок Premium у спісе чатаў або перайдзіце ў налады, каб змяніць свой статус. Націсніце і ўтрымлівайце эмодзі, каб прызначыць статус на пэўную працягласць.

Кожны можа карыстацца адкрытай платформай эмодзі Telegram, каб загружаць карыстальніцкія наборы з унікальным стылем і персанажамі для падпісчыкаў Telegram Premium.

Палепшаны працэс уваходу

Карыстальнікі, якія часта пераўваходзяць у свой уліковы запіс, цяпер могуць атрымліваць коды для ўваходу праз электронную пошту або могуць увайсці праз Apple ці ўвайсці праз Google.

Рэгіструючыся або ўваходзячы ў Telegram на iOS, вы цяпер будзеце бачыць больш дынамічны працэс, з новымі інтэрфэйсамі і анімацыямі, ужо знаёмымі карыстальнікам Android.

Новыя спасылкі для імёнаў карыстальнікаў

Усе імёны карыстальнікаў Telegram, накшталт @username, маюць спасылку ў фармаце t.me/username, каб вам лягчэй было падзяліцца сваім профілем, суполкай або каналам дзе заўгодна і калі заўгодна.

Цяпер жа кожнае імя карыстальніка мае ўнікальны фармат спасылкі – username.t.me – для тых, хто хоча засяродзіць увагу на імені (або не можа знайсці / на клавіятуры).

Новыя спасылкі t.me

Прыярытэт спамповак Android

Медыя і файлы, якія спамоўваюцца на дадзены момант, цяпер кіруюцца праз «Спампоўкі» у панэлі пошуку або праз Downloads Android значок у вашым спісе чатаў. Вы можаце націснуць і ўтрымліваць любую спампоўку са спісу, каб змяніць іх парадак і прыярытэт – чым вышэй яна ў спісе, тым раней спампуецца.

Гэтая магчымасць ужо была даступная для iOS – націсніце і ўтрымлівайце спампоўку са Downloads iOS спісу і выберыце «Узвысіць прыярытэт».

Паляпшэнні для Android

Новыя плаўныя анімацыі былі дададзены для адкрыцця, закрыцця і змены медыя на Android.

Карыстальнікі Android 13 або навейшай версіі могуць выбраць тэматычную іконку Telegram, якая будзе адпавядаць асноўнаму колеру і дзённаму-начному рэжыму вашага тэлефона.

Іконка Android

І на сёння пакуль усё. І раз усе вяртаюцца да працы і вучобы, мы пойдзем у нашу сакрэтную лабараторыю, дзе ўжо пакрысе закіпае наша наступнае абнаўленне.


16 верасня, 2022
Каманда Telegram

Іншыя навіны