Жывыя эфіры, пашыраная перасылка, пераход да наступнага канала і стыкеры ў трэндзе

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
жывыя эфіры, пашыраная перасылка, пераход да наступнага канала і стыкеры ў трэндзе

Telegram быў створаны крыху больш за 8 гадоў таму, і сёння мы працягваем нашу традыцыю штомесячных абнаўленняў з новай версіяй 8.0. Гэтае абнаўленне дадае жывыя эфіры для суполак і каналаў без абмежавання па ўдзельніках, налады для выдалення подпісаў да медыя і хавання імёнаў адпраўнікоў пры перасылцы, лёгкі спосаб перайсці да наступнага непрачытанага канала без вяртання ў спіс чатаў, палепшаную панэль стыкераў, новыя анімаваныя эмодзі і шмат чаго яшчэ.

Жывы эфір без абмежаванняў

Наша папярэдняе абнаўленне дадавала групавыя відэавыклікі як моцны інструмент для жывых трансляцый — і цяпер іх аўдыторыя неабмежавана (хіба толькі што папулярнасцю вашага канала ці папуляцыяй чалавека на Зямлі — не ведаем, што з гэтага для вас больш актуальна).

Пачніце жывы эфір у канале або відэачат у суполцы – і там, і там абмежавання па гледачах няма. Марылі адкрыць свой уласны тэлеканал? Лічыце, ён у вашай кішэні. Калі ласка.

Каб пачаць, націсніце «Відэачат» (у суполках) або «Жывы эфір» (у каналах) на старонцы профілю кіраванага вамі чата.

Гледачы жывога эфіру могуць таксама падняць руку і далучыцца да трансляцыі, калі вы дадзіце на то дазвол.

Пашыраная перасылка

Перасылаць цяпер стала значна зручней. Націсніце пазнаку «Пераслаць паведамленне» над полем уводу, каб адкрыць перадпрагляд, дзе будзе бачна, як паведамленні дойдуць да атрымальніка – а таксама будзе магчымасць усё наладзіць.

Можна схаваць імя адпраўніка або подпісы да медыяфайлаў. Таксама можна выбраць паведамленні, якія вы не хочаце перасылаць, або змяніць атрымальніка, як раптам памыліліся чатам.

Пераход да наступнага канала

Каналаў у Telegram цяпер мільёны — удзельнікі далучаюцца да іх па навіны, падзеі і цікавы кантэнт.

Каб не прапусціць ніводнай навіны, вы цяпер можаце гартаць свае каналы, не выходзячы штораз да спісу чатаў. Як скончыце чытаць канал, пацягніце ўверх, каб адкрыць наступны непрачытаны канал.

Калі вы размясцілі чаты па папках ці занеслі нешта ў архіў, то праграма будзе трымацца вашай структуры: спярша каналы ў бягучай папцы, пасля ў наступных папках, а потым — тое, што засталося ў агульным спісе чатаў і ў архіве. Так што, як адкрыеце канал з «Вучобы», на «Мемы» не наткнецеся. Справядлівасці дзеля, гэта працуе ў абодва бакі.

Стыкеры ў трэндзе

Дзякуючы адкрытай платформе і тысячам якасных бясплатных стыкераў, можна адшукаць ідэальны стыкер на кожны выпадак. З гэтым абнаўленнем задача значна спрашчаецца.

Стыкеры ў трэндзе цяпер паказваюцца над «нядаўна ўжытымі» на вашай панэлі стыкераў. Не марудзьце з тым, каб націснуць «Дадаць» на любым наборы, які кінуўся ў вочы — секцыя з стыкерамі ў трэндзе, бадай, адзіная рэч у свеце, якая абнаўляецца часцей за сам Telegram.

А таксама, пры гартанні захаваных набораў уверсе панэлі, мініяцюры будуць павялічвацца і паказваць назвы вашых набораў, каб было прасцей знайсці Той Самы.

Telegram для Android таксама атрымаў вялікі перадпрагляд стыкераў з прапаноў. Каб атрымаць прапановы, увядзіце адзін эмодзі у поле ўводу. Каб убачыць больш прапаноў, пацягніце панэль уверх.

Калі хочаце адправіць нешта такое, чаго ў вас у наборах яшчэ няма, увядзіце ключавое слова ў пошук, каб знайсці стыкеры па запыце. Напрыклад, «yellow», «animal», «dog» і таму падобнае.

Выбіраючы стыкер

Так жа, як і «піша…» або «запісвае галасавое паведамленне…», праграмы цяпер паказваюць статус «выбірае стыкер» уверсе чата, каб вы ведалі, што суразмоўца не знік, а проста падбірае ідэальны анімаваны адказ для вас.

Лічыльнік непрачытаных каментарыяў

Многія каналы падключылі каментарыі, каб падпісчыкі маглі дзяліцца сваім меркаваннем датычна кожнага допіса. Нядаўна мы апрабавалі гэты функцыянал з дапамогай пажаданняў на дзень нараджэння — дзякуй вам усім за дапамогу.

Цяпер, як і з чатамі, па адкрыцці стужкі каментарыяў з новымі паведамленнямі з’явіцца лічыльнік і пакажа, колькі ў стужцы непрачытаных каментарыяў.

Непрачытаныя каментарыі ў адкрытай стужцы

Новыя анімаваныя эмодзі

У гэтым месяцы мы спыталі саміх сябе: «Можа, час адмовіцца ад анімаваных эмодзі штомесяц?» Горача паспрачаўшыся, мы прыйшлі да адказу: «Ды не.» Адпраўце адзін эмодзі ў любы чат, каб асвеціць яго нечым з гэтых шэдэўраў:

На сёння пакуль усё, але мы ўжо нарыхтавалі тое-сёе для наступнага абнаўлення. Хутка ўбачымся!


31 жніўня, 2021
Каманда Telegram

Іншыя навіны

스타 경품 및 기타

오늘 업데이트로 그룹과 채널은 경품 행사에서 Telegram Stars를 상품으로 사용할 수 있습니다. 또한, Telegram 브라우저에서 여는 모든 기사를 이제 Instant View로 변환할 수 있어 읽기 편리합니다.
6 Вер, 2024

슈퍼 채널, 스타 반응 및 구독

오늘은 텔레그램의 11주년입니다. 사용자가 콘텐츠 제작자를 지원할 수 있도록 하는 스타 반응 및 스타 구독, 봇 및 비즈니스 계정을 위한 유료 미디어, 그리고 관리자가 다른 채널이나 개인 프로필로 게시할 수 있는 새로운 텔레그램 채널 모드를 만나보세요.
14 Жні, 2024

텔레그램 브라우저, 미니 앱 스토어, 선물 별 등

오늘 업데이트에서는 여러 탭을 지원하는 새로운 인앱 브라우저와 거의 10억 명의 사용자에게 Web3를 제공하는 기능, 인기 미니 앱이 포함된 미니 앱 스토어, 친구에게 스타 선물을 할 수 있는 기능, 스토리를 위한 날씨 위젯 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
31 Ліп, 2024

미니 앱 바, 미디어 광고, 스토리 검색 등 더 보기

6월 업데이트에서는 미니 앱을 최소화하여 컴팩트 바로 만드는 방법을 추가하고, 콘텐츠 제작자가 유료 사진 및 동영상으로 채널을 수익화할 수 있도록 도우며, 해시태그 또는 위치로 검색하고 새로운 링크 위젯을 도입하여 스토리를 개선할 수 있게 됩니다.
30 Чэр, 2024