Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Дванаццатае абнаўленне Telegram у гэтым годзе уводзіць рэакцыі, пераклад паведамленняў, тэматычныя QR-коды, схаваны тэкст (спойлеры) і шмат чаго яшчэ.
Telegram стаў першым месенджарам, які дадаў анімаваныя і інтэрактыўныя эмодзі, адкрываючы карыстальнікам небывалыя дагэтуль спосабы самавыражэння ў чатах. А сёння некаторыя з эмодзі змогуць паказваць вашы рэакцыі, што дапаможа вам выказваць падтрымку і іншыя пачуцці – і паведамленні пры гэтым адпраўляць не трэба.
Двойчы націсніце паведамленне, каб адправіць рэакцыю . Каб убачыць больш рэакцый кшталту , націсніце на паведамленне (або націсніце і ўтрымлівайце на iOS). Кожная рэакцыя мае сваю ўнікальную анімацыю.
Вы можаце змяніць вашу рэакцыю па змаўчанні на іншы эмодзі. Android: Налады чатаў > Хуткая рэакцыя. iOS: Стыкеры і эмодзі > Хуткая рэакцыя.
У асабістых чатах рэакцыі заўсёды ўключаны. У суполках і каналах кіраўнікі могуць вырашаць, ці уключаны рэакцыі і якімі эмодзі яны могуць быць выказаны. Гэта адкрывае безліч магчымасцяў для зваротнай сувязі – ад простых «падабаек» да сістэм галасавання і далей!
Кіраўнікі могуць наладзіць рэакцыі ў сваёй суполцы або канале праз старонку звестак > Рэдагаваць > Рэакцыі. Каб пашырыць магчымасці сувязі з аўдыторыяй, паспрабуйце таксама каментарыі для каналаў і апытанні.
Каб пагутарыць за лёсы Цыры або Пітэра Паркера, не руйнуючы іншым асалоду дазнацца пра гэта самастояна, выберыце любую частку тэкста падчас уводу і дастасуйце новае фарматаванне «Спойлер». Такім чынам вы схаваеце абраную частку паведамлення ў чаце, а таксама ў спісе чатаў і ў апавяшчэннях.
Калі набярэцеся духу ўбачыць, што ж там схавана, націсніце спойлер, каб паказаць яго тэкст.
Ужо больш за палову мільярда людзей ва ўсім свеце карыстаюцца Telegram не толькі каб заставацца на сувязі з сябрамі, але і каб шукаць новыя знаёмствы ў публічных суполках, і каб глядзець мемы на каналах – на кожнай мове, якая толлькі існуе. А цяпер вы можаце перакласці любое паведамленне проста ў праграме!
Уключаючы Пераклад у Наладах > Мова вы дадаеце кнопку «Перакласці» у кантэкстнае меню пры выбары паведамлення. Вы таксама можаце выключыць тыя мовы, якімі валодаеце – і тады кнопка будзе схаваная для паведамленняў на гэтых мовах.
Пераклад даступны для ўсіх прылад на Android, якія падтрымліваюць Telegram, але патрабуе iOS 15+ для прылад Apple. Спіс даступных моў для перакладу залежыць ад аперацыйнай сістэмы вашай прылады.
Вы можаце згенераваць QR-коды для любога карыстальніка з публічнай спасылкай. Гэта таксама працуе з суполкамі, каналамі і ботамі, што дазваляе вам лягчэй запрашаць людзей у ваш любімы блог ці фан-клуб.
Націсніце новую іконку QR-кода побач з імем карыстальніка (або на старонцы звестак чата), выберыце колеры і ўзор, які вам больш падабаецца, а потым можаце друкаваць, перадаваць ці іншым чынам дзяліцца вашым кодам з людзьмі і праз праграмы.
QR-код для вашага асабістага імя карыстальніка можна атрымаць у Наладах.
Мы зрабілі новы дызайн для усіх кантэкстных меню ў Telegram для macOS – дадаючы новыя падказкі для скаротаў і прыгожыя анімаваныя іконкі для кожнага пункту меню ў праграме.
Нашыя аніматары дадалі інтэрактыўныя версіі для эмодзі . Адпраўце любы з іх у асабістых чатах, а потым даткніцеся да яго, каб, разам са суразмоўцам, пабачыць анімаваны эфект.
Дзякуй вам усім за неверагодны год. Зычым усім і самім сабе, каб 2022 быў нават лепшым.
30 снежня 2021
Каманда Telegram