Прадстаўляем Telegram для бізнесу

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Introducing Telegram Business

З гэтым абнаўленнем любы зможа пераўтварыць свой уліковы запіс Telegram у старонку для бізнесу – і атрымаць доступ да магчымасцей для бізнесу, такіх як паказ часу працы і месцазнаходжання, хуткія адказы, аўтаматызаваныя паведамленні, налады для тэксту ў пустым чаце, падтрымка чатботаў, і шмат чаго яшчэ.

Telegram для бізнесу

Telegram даўно дазваляў распрацоўшчыкам рабіць неверагодна магутных ботаў і адаптыўныя міні-праграмы — і прадпрымальнікі актыўна карысталіся гэтымі магчымасцямі.

А цяпер любы карыстальнік можа свабодна карыстацца магчымасцямі для бізнесу — і нават не трэба ўмець праграмаваць.

Час працы і месцазнаходжанне

Уласнікі бізнесу могуць задаць час працы і паказваць месцазнаходжанне на карце.

Так карыстальнікі будуць ведаць, дзе вас знайсці, і адразу ўбачаць, ці вы адкрытыя.

Пачатковая старонка

Прадпрымальнікі могуць наладзіць пачатковую старонку для пустых чатаў, выбіраючы тэкст і стыкер, які будуць бачыць карыстальнікі да адпраўкі першага паведамлення.

Так вы можаце паказваць звесткі аб сваіх таварах і паслугах — або вітаць кліентаў малюнкамі з вашым фірмовым персанажам.

Хуткія адказы

Telegram для бізнесу дазваляе ствараць хуткія адказы. Хуткі адказ — гэта шаблон з аднаго або некалькі паведамленняў, з поўнай падтрымкай фарматавання, спасылак, стыкераў, медыя і файлаў.

Так вы можаце хутка адпраўляць кліентам тыя звесткі, якія ім патрэбны — расклад заняткаў, PDF-файл з меню, што заўгодна.

Увядзіце / у панэлі ўводу паведамлення, каб паказаць меню з усімі вашымі хуткімі адказамі – адправіць або адрэдагаваць іх можна адным дотыкам. Гэта працуе толькі ў асабістых чатах, а не суполках.

Вітальныя паведамленні

Для шырэйшай аўтаматызацыі, вы зможаце наладзіць вітальнае паведамленне: яно аўтаматычна адпраўляецца карыстальнікам, якія звязваюцца з вамі ўпершыню. Так вы зможаце быць упэўнены, што кожны атрымае імгненны адказ з важнай інфармацыяй — або проста ветлівае прывітанне. 👋

У вітальнае паведамленне можна дадаць адказы на частыя пытанні або больш звестак аб вашым бізнесе.

Вы можаце таксама наладзіць перыяд затрымкі, пасля якога вітальнае паведамленне будзе адпраўляцца зноў.

Аўтаадказ пры адсутнасці

Таксама вы зможаце наладзіць аўтаматычны адказ пры адсутнасці, які можна адпраўляць, калі вы часова закрыліся або выйшлі на вакацыі.

Так вашы кліенты будуць адразу ведаць, калі чакаць адказу ад вас.

Каб паведамленні па працоўных пытаннях не адпраўляліся сябрам, родзічам або вашым калегам, вы можаце дадаць выключэнні для аўтаматычных паведамленняў — як на асобныя чаты, так і на цэлыя катэгорыі.

Тэгі для чатаў

З Telegram для бізнесу або падпіскай Premium, вы можаце дадаць каляровыя тэгі для чатаў, звязаныя з папкай, у якой гэтыя чаты размешчаны.

Так вы зможаце хутка адрозніваць кліентаў у вашым спісе чатаў паводле іх статусу, патрэбаў або ўзроўню прыярытэту

Усе карыстальнікі Telegram могуць ствараць свае папкі для чатаў, каб усё спарадкаваць – дадаючы асобныя ўкладкі у спіс чатаў, такія як Праца, Школа, Навіны, або якія спатрэбяцца.

Спасылкі на чаты

Каб кліентам было яшчэ прасцей з вамі звязацца, можаце стварыць спасылку на чат для вашага бізнесу – напрыклад, кнопку для браніравання століка або адсочвання заказу. Калі перайсці па спасылцы, то яна адкрые чат з вамі і адправіць прапанаванае паведамленне ад імя карыстальніка.

Можаце карыстацца такімі спасылкамі і ўнутры, і звонку Telegram – ад спасылкі на вашым сайце да QR-коду у меню рэстарана.

Кожная спасылка паказвае, колькі разоў на яе націснулі — так вы зможаце адсачыць яе выніковасць.

Чатботы для бізнесу

Карыстальнікі могуць падключыць ботаў Telegram, каб тыя апрацоўвалі і адказвалі на паведамленні ад іх імя. Гэта дазволіць прадпрымальнікаў напрамую інтэграваць любыя існуючыя інструменты і сцэнарыі, або дадаць дапаможнікаў са штучным інтэлектам, каб павялічыць прадукцыйнасць.

Дадаючы чатбота, вы можаце наладзіць, да якіх чатаў бот мае доступ – напрыклад, выключыце ўсе чаты з кантактамі, або дазвольце адказваць толькі ў новыя чаты.

Для ботаў Telegram гэта пачынае цэлую новую эпоху – мы запрашаем усіх распрацоўшчыкаў ствараць ботаў, якія палегчаць і палепшаць камунікацыю ўласнікаў бізнесаў з карыстальнікамі Telegram. Глядзіце наш дапаможнік па ботах, каб даведацца больш.

Telegram будзе пашыраць функцыянал для ўласнікаў бізнесу ў наступных абнаўленнях. На дадзены момант, усе магчымасці Telegram для бізнесу ўжо даступныя абсалютна бясплатна для падпісчыкаў Premium. Іх можна знайсці ў Наладах > Telegram для бізнесу.


31 сакавіка, 2024
Каманда Telegram