Унікальныя падарункі ў профілі, перанос падарункаў на блакчэйн, адпраўка падарункаў каналам і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Унікальныя падарункі ў профілі, перанос падарункаў на блакчэйн, адпраўка падарункаў каналам і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дадае 6 новых функцый у Telegram, уключаючы магчымасць насіць калекцыйныя падарункі як эмодзі-статус, пераносіць падарункі на блокчэйн, адпраўляць падарункі каналам — і шмат чаго яшчэ.

Насіце вашы ўнікальныя падарункі

Падарункі, якія вы робіце калекцыйнымі, цяпер могуць выкарыстоўвацца як унікальны эмодзі-статус.

Выкарыстанне падарунка ў якасці статусу надае яму эфект зорнага ззяння і змяняе знешні выгляд вашага профілю, каб адпавядаць фону і сімвалу з вашага калекцыйнага прадмета.

Каб «надзець» адзін з вашых падарункаў, перайдзіце ў Мой профіль > Падарункі, націсніце на падарунак і выберыце «Надзець». Калі вы пазней «знімеце» падарунак, ваш профіль вернецца да свайго арыгінальнага выгляду.

Перанос падарункаў на блакчэйн

Як і калекцыйныя імёны карыстальнікаў і нумары, падарункі цяпер можна перадаваць або выстаўляць на аўкцыён праз блакчэйн TON. Гэта дае ўладальнікам пастаянны кантроль — нават калі яны страцяць доступ да свайго ўліковага запіса ў Telegram або выдаляць яго.

Перанос падарунка ў кашалёк TON таксама дазваляе падключацца да знешніх сэрвісаў, такіх як аўкцыённыя сайты або платформы, якія прапануюць дадатковыя магчымасці для калекцыйных прадметаў.

Каб перанесці падарункі на блакчейн, перайдзіце ў Мой профіль > Мае падарункі і націсніце на адзін з вашых падарункаў, а потым выберыце Перадаць > Адправіць праз блокчейн.

Падарункі для каналаў

Каб адзначыць святы і дасягненні, карыстальнікі Telegram цяпер могуць віншаваць каналы, адпраўляючы падарункі, якія адлюстроўваюцца ў профілі канала.

Як і пры адпраўцы падарункаў сябрам, падпісчыкі могуць выкарыстоўваць «зоркі», каб палепшыць падарунак перад адпраўкай — дазваляючы атрымальніку бясплатна пераўтварыць яго ва ўнікальны калекцыйны прадмет.

Каб адправіць падарунак каналу, націсніце на значок 🎁 падарунка ў ніжнім куце канала.

Уладальнікі каналаў могуць перадаваць свае падарункі іншым карыстальнікам і каналам або выстаўляць іх на аўкцыён на блакчэйне. Стваральнікі кантэнту і дабрачынныя арганізацыі могуць выкарыстоўваць гэты функцыянал, каб збіраць сродкі на спецыяльныя праекты і важныя справы.

Звярніце ўвагу: гэтая опцыя будзе выходзіць у доступ паступова і можа быць недаступнай для вашага ўліковага запісу адразу пасля абнаўлення.

Падарункі ў гісторыях

Калекцыйныя падарункі ў вашым профілі могуць быць размешчаны ў вашай гісторыі — у выглядзе прыгожай анімацыі, каб вы маглі паказаць іншым цікавыя «экспанаты».

Каб размясціць падарунак у вашай гісторыі, перайдзіце ў Мой профіль > Мае падарункі, націсніце на адзін з вашых падарункаў і выберыце Абагуліць > Размясціць у гісторыі.

Кожны калекцыйны падарунак мае унікальную спасылку у фармаце t.me/nft, якую вы можаце адправіць сябрам або апублікаваць у канале.

Фільтраванне падарункаў на профілях каналаў

Укладка «Падарункі» на профілях каналаў уключае фільтры для сартавання падарункаў паводле іх каштоўнасці і калекцыйнага статусу, даты атрымання, а таксама па тым, ці яны з абмежаванай або неабмежаванай калекцыі.

Фільтраванне падарункаў

Кіраўнікі могуць уключыць апавяшчэнні з укладкі «Падарункі» ў сваіх каналах, каб сачыць за падарункамі, якія адпраўляюцца на канал.

І, здаецца, гэта ўсё, што мы дадалі з другім абнаўленнем Telegram у студзені. Хутка вернемся — пасля таго, як прымерым усе нашы найлепшыя падарункі.


24 студзеня, 2025
Каманда Telegram

Іншыя навіны

رسائل الترحيب، الأزرار في الرسائل والهدايا الموقعة

نقدم لكم رسائل الترحيب للترحيب بالأعضاء الجدد في المجموعات أو القنوات، والأزرار في الرسائل لجعل أي نص تفاعليًا، والمستندات المضمنة في الرسائل،…
25 Жні, 2026

محرر النصوص الغني، الرسائل سريعة الزوال في المجموعات، المجتمعات، ٣٥٠ مليون صورة متحركة

نقدم لكم محرر نصوص غني لتنسيق وإنشاء النصوص، ومجتمعات تيليجرام التي تربط بين العديد من المجموعات…
14 Ліп, 2026

تطبيقات الساعات الذكية، النصوص الغنية للبوتات، حراس الذكاء الاصطناعي للمجموعات، والمزيد الكثير

تحديث اليوم يجلب تيليجرام إلى ساعة آبل وساعات أندرويد الذكية، ويضيف نصًا غنيًا للغاية للبوتات،…
11 Чэр, 2026

بوتات الذكاء الاصطناعي المستضافة، المحادثات بين البوتات، أتمتة المحادثات، البحث في أكثر من ١٠٠ مليون رمز تعبيري وملصق

في تحديث اليوم؛ أضاف تطبيق تيليجرام أكثر من ١٠ميزات جديدة، بما في ذلك طرق تمكن المستخدمين…
7 Май, 2026